АДДЗЕЛ БЯСПЕКІ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ВЫЛІЧАЛЬНЫХ СІСТЭМ

У склад аддзела ўваходзяць:

1

  • сектар распрацоўкі і суправаджэння тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў;
  • сектар тэхнічнага суправаджэння прадукцыі серыйнай вытворчасці;
  • сектар распрацоўкі праграмна-апаратных сродкаў.

 

Аддзел выконвае работы па наступных напрамках:

  1. навукова-метадычная работа - распрацоўка ТНПА, метадычных і арганізацыйна-распарадчых дакументаў па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі аб'ектаў інфармацыйна-вылічальных сістэм (ІВС).
  2. навукова-тэхнічная праца:
    • па стварэнні праграмна-апаратнай і праграмнай прадукцыі;
    • правядзенне НДР, накіраваных на засваенне перадавога вопыту па стварэнні новых метадаў абароны і тэхналогій забеспячэння інфармацыйнай бяспекі IВС, даследаванне абароненасці і выяўлення ўварванняў ў IВС;
    • па стварэнні навукова-тэхнічнай прадукцыі для крыптаграфічнай абароны інфармацыі і яе інтэграцыі ў існуючыя ці зноў ствараемыя IВС;
    • засваенне новай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій у галіне абароны інфармацыі;
    • распрацоўка, вытворчасць, мантаж, наладка, сэрвіснае абслугоўванне праграмных, праграмна-апаратных сродкаў абароны інфармацыі і кантролю яе абароненасці, сродкаў крыптаграфічнай абароны інфармацыі;
    • стварэнне абароненых сетак перадачы дадзеных з выкарыстаннем сродкаў крыптаграфічнай абароны інфармацыі;
    • распрацоўка (стварэнне), тэхнічнае абслугоўванне спецыяльных праграмных і праграмна-апаратных сродкаў сакрэтнага атрымання інфармацыі і тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў;
    • навуковыя даследаванні ў галіне забеспячэння бяспекі інфармацыйных сістэм (комплексаў), сродкаў сувязі і перадачы дадзеных ваеннага прызначэння.