ГОМЕЛЬСКІ ФІЛІЯЛ ДЗЯРЖАЎНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА "НДІ ТАІ"

Gomel

Гомельскi філіял з'яўляецца адасобленым падраздзяленнем дзяржаўнага прадпрыемства "НДІ ТАI".

Філіял створаны на падставе загаду дырэктара прадпрыемства ад 25 мая 2010 г. № 83 на базе ўстановы "Упраўленне Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці" ў выніку яго рэарганізацыі шляхам далучэння да прадпрыемства.

Мэты і прадмет дзейнасці філіяла

Філіял створаны ў мэтах распрацоўкі, вытворчасці і рэалізацыі навукова-тэхнічнай прадукцыі, выканання работ (аказання паслуг) у сферы тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі, атрымання прыбытку і задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў работнікаў Гомельскага філіяла.

Прадметам дзейнасці Філіяла з'яўляюцца:

  • выкананне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у сферы тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі;
  • выкананне работ (аказанне паслуг) па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне інфармацыі, стварэнні і атэстацыі сістэм абароны інфармацыі на аб'ектах інфарматызацыі, прызначаных для апрацоўкі інфармацыі, якая змяшчае дзяржаўныя сакрэты, у інфармацыйных сістэмах, прызначаных для апрацоўкі інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, не аднесеныя да дзяржаўных сакрэтаў, на крытычна важных аб'ектах інфарматызацыі, у дзяржаўных інфармацыйных сістэмах ў частцы забеспячэння цэласнасці і сапраўднасці электронных дакументаў, а таксама іншых інфармацыйных сістэмах;
  • удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, спецыяльных патрабаванняў у галіне тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі;
  • вытворчасць узораў новых відаў тэхнікі і тэхналогій для забеспячэння тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі і сродкаў яе апрацоўкі, а таксама сродкаў вылічальнай тэхнікі і сувязі ў абароненым выкананні;
  • распрацоўка метадычных дакументаў, дапаможнiкаў i спецыяльнай літаратуры па пытаннях тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі;
  • ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з крыптаграфічнай абаронай інфармацыі і сродкамі сакрэтнага атрымання інфармацыі;
  • ажыццяўленне іншых відаў дзейнасці ў адпаведнасці з мэтамі дзейнасці прадпрыемства.