Загадам Дзяржаўнага камітэта СССР па вылічальнай тэхніцы і інфарматыцы (ДКВТІ) ад 07.05.1987 № 96 у мэтах выканання пастановы Савета Міністраў СССР ад 21.04.1987 у мэтах цэнтралізацыі кіравання і ажыццяўлення адзінай тэхнічнай палітыкі ў галіне прымянення вылічальнай тэхнікі ў Беларускай ССР было створана Беларускае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі (БВА ВТІ), а ў яго складзе Дзяржаўны навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут па тэхнічным абслугоўванні сродкаў вылічальнай тэхнікі (ДНДПКТІ).

Асноўнымі функцыямі Інстытута былі:
- навукова-тэхнічнае забеспячэнне комплекснага цэнтралізаванага абслугоўвання сродкаў вылічальнай тэхнікі, тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні па ўдасканаленні тэхналогій абслугоўвання, укараненні ўніверсальнага і спецыяльнага кантрольна-дыягнастычнага абсталявання і тэставага праграмнага забеспячэння;
- удзел у прыёмачных выпрабаваннях і асваенні новых сродкаў вылічальнай тэхнікі айчыннай і імпартнай вытворчасці;
- распрацоўка праектаў размяшчэння і прывязкі ЭВМ на плошчах карыстальнікаў;
- распрацоўка праектаў лакальных і рэгіянальных сетак на базе ЕС, СМ і ПП ЭВМ;
- распрацоўка пакетаў прыкладных праграм для ПЭВМ;
- распрацоўка тыпавых рашэнняў аўтаматызацыі кіраўніцкай і вытворчай дзейнасці вытворчых аб'яднанняў і прадпрыемстваў ДКВТІ СССР;
- удзел у распрацоўцы комплексных і мэтавых праграм навуковых даследаванняў і вопытна-канструктарскіх распрацовак;
- ажыццяўленне суправаджэння і ацэнка эфектыўнасці рэалізаваных праектаў.