Ахова працы ў дзяржаўным прадпрыемстве “НДІ ТАІ”

     Мерапрыемствы па ахове працы на прадпрыемстве плануюцца і ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2008 № 356-З “Аб ахове працы”дапаўненнямі і змяненнямі), палажэннем аб сістэме кіравання аховай працы прадпрыемства ПЛ 37408150.042, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

   Плануемыя мерапрыемствы па ахове працы накіраваны на папярэджанне і выключэнне вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, стварэнне і падтрыманне на прадпрыемстве здаровых і бяспечных умоў працы.

     На прадпрыемстве зацверджаны Пералікі пасад супрацоўнікаў, падлеглых навучанню і праверцы ведаў па пытаннях аховы працы. Праверку ведаў па пытаннях аховы працы ажыццяўляе камісія, прызначаная загадам дырэктара. Усе члены камісіі праходзяць навучанне і праверку ведаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.